У вершах Юлія Таўбіна звычайныя словы нібыта ажываюць, нібыта самі па сваёй волі складаюцца ў радкі….

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У вершах Юлія Таўбіна звычайныя словы нібыта ажываюць, нібыта самі па сваёй волі складаюцца ў радкі. Ці гэта не тая самая магія паэзіі? Пачытайце яго верш – прызнанне ў каханні да роднай зямлі.

Юлі Таўбін

Панарамы лясоў і балот,
Краявіды імшыстых нізін…
І на Захад, на Поўнач, на Ўсход –
Я ды край мой – адзін на адзін.
 
Будзь здароў!..
               Пакахай і пястуй
У абдымках ліпнёвых начэй…
Чуеш сэрца ўстрывожаны стук,
Бачыш палкасць гарачых вачэй…
 
Я прыйшоў ад каменных будоў,
Ад асфальтавых сцежак і троп,
Я прынёс табе шчырасць-любоў
І ў напевах – жалезны настрой.
 
Я прыйшоў на прасторы палос
Палюбіць і сказаць, што я сын
Родных сэрцу лясоў і балот,
Краявідаў імшыстых нізін.
 
1929 г.

Жыве Беларусь!