
Мы ўзгадваем расстраляных паэтаў. У Тодара Кляшторнага шмат вершаў, прысвечаных беларускай прыродзе, і заўсёды прырода ў іх яскравая і жывая. Мы, вядома ж, прывыклі да шэрай і сумнай восені, але паглядзіце, якой яна бывае!
Тодар Кляшторны – Зазімак
Мёрзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё…
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.
Тоўпы зор снегавым пералівам
Разматалі ў палях павады.
Быццам коні з намыленай грывай,
У пацёмках застылі сады.
Хтосьці там, у шырокім прыволлі,
Дзе узмежкі гараць серабром,
Заспяваў пра шырокае поле,
Засвістаў ледзяным салаўём…
Эх, як рвецца душа у прасторы,
Штосьці хочацца вечна кахаць
І дзіцячае радасці зоры
Ў ледзяных перазвонах збіраць.
Мёрзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё…
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.
1927 г.
Жыве Беларусь!
Тодар Кляшторны – Зазімак
Мёрзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё…
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.
Тоўпы зор снегавым пералівам
Разматалі ў палях павады.
Быццам коні з намыленай грывай,
У пацёмках застылі сады.
Хтосьці там, у шырокім прыволлі,
Дзе узмежкі гараць серабром,
Заспяваў пра шырокае поле,
Засвістаў ледзяным салаўём…
Эх, як рвецца душа у прасторы,
Штосьці хочацца вечна кахаць
І дзіцячае радасці зоры
Ў ледзяных перазвонах збіраць.
Мёрзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё…
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.
1927 г.
Жыве Беларусь!