Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем’і21 кастрычніка ў Беларусі адзна…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем’і

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Звычайна гэта добрая нагода адзначыць ролю мужчыны ў выхаванні дзяцей і падкрэсліць важнасць бацькоўскай апекі. Аднак сёння сотні беларускіх сямей сустракаюць гэтае свята ў разлуцы, бо таты апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах.

Сярод палітвязняў у Беларусі — мінімум адзін адзінокі бацька, мінімум 23 шматдзетных бацькоў, мінімум 86 бацькоў непаўналетніх. Гэта бацькі дзяцей з інваліднасцю, шматдзетныя таты, адзінокія бацькі і тыя, чыіх малых забіралі ў прытулкі.

“Вясна” распавядае пра мужчын з рознымі лёсамі, якіх аб’ядноўвае адно: працяглыя тэрміны зняволення і дзеці, якія мусяць расці без бацькоўскай падтрымкі.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/121480

Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая

Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая