27 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі16 верасня 1999 года былі…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

27 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

16 верасня 1999 года былі гвалтоўна выкрадзеныя першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання, былы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнесмен, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі.

Паводле сведчання былога начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева, Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя і расстраляныя па загадзе асобаў, набліжаных да ўлады.

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч нагадвае, што знікненні Ганчара, Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага праваабаронцы расцэньваюць як адны з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

«Ёсць падазрэнні, што гэтыя гвалтоўныя знікненні былі спалучаныя з пазасудовымі казнямі, усё гэта насіла палітычна матываваны характар. І гэта ўтварае склад злачынства супраць чалавечнасці, па якім няма тэрміну даўніны. Гэта самыя сур’ёзныя абвінавачванні, якія можна прад’явіць кіраўніцтву нашай краіны і прадстаўнікам дзяржаўных органаў».


Нагадаем, што 22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе былога спецназаўца Юрыя Гараўскага, які раней звязаўся з журналістамі і заявіў пра сваю датычнасць да знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі.

Гвалтоўныя знікненні ў Беларусі: палітычныя выкраданні апанентаў улады і сучасны рэжым інкамунікада