Віншуем з Днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую!
Напачатку яе называлі выпадковым чалавекам. Можа і так, але то быў шчаслівы выпадак для Беларусі.
Шчасце – рэч асабістая. Часам людзі імкнуцца да ўлады, бо вераць, што ўлада зробіць іх шчаслівымі. З такіх людзей выходзяць дрэнныя прэзідэнты (прыклады мы ўсе ведаем).
Святлана да ўлады не імкнулася, ды і ўлады яна не мае, а мае толькі вялікую адказнасць, якую прыняла 6 гадоў таму, бо камусьці трэба было прыняць.
Адказная праца забірае час і сілы, за яе рэдка атрымліваеш падзяку. І ў дзень народзінаў мы жадаем Святлане, каб у яе жыцці заўсёды заставаліся сілы і час на сябе, на маленькія рэчы, незаўважныя моманты, – менавіта такія дробязі робяць людзей шчаслівымі. І яшчэ – каб яна хутчэй змагла вярнуцца ў свабодную Беларусь, бо бачыць сваю краіну вольнай – вялікае шчасце.
З днём народзінаў, прэзідэнтка Беларусі! І дзякуй вам.
Жыве Беларусь!