Што ж гэта за месца, дзе па прыбыцці распранаюць, надгляд кожны дзень і камеры на кожным кроку? Ну так. Дырэктар саўгаса з галоўнага пацука не выйшаў, прэзідэнт – таксама, і вось ён вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці начальніка турмы, і ператварае ўсю краіну ў зону.
На гэтай зоне ніхто не павінен адчуваць свабоду ці радасць, ніхто не ўпэўнены ў будучыні, і кожны вертухай можа ў момант ператварыцца ў вязня. Лагічны этап для любой дыктатуры.
Сапраўдная турма – вялікае выпрабаванне. Часам яна ламае чалавека, часам прымушае праявіць якасці, пра якія нават сам чалавек не ведаў, – і часам, не самыя лепшыя якасці.
Але за 6 гадоў беларускія турмы нечакана (а можа, і чакана) сталі цэнтрамі салідарнасці, ўзаемадапамогі і гарызантальных сувязяў, – насуперак сістэме, якая ўвесь час намагаецца салідарнасць знішчыць. Там існуюць і патаемныя спосабы перадачы інфармацыі, і абмен рэчамі. Палітычныя распавядаюць пра падтрымку не толькі “з волі” і ад іншых палітычных, але і ад крымінальнікаў.
І калі чуеш пра чарговае вар’яцкае правіла, то спачатку думаеш, вядома ж, пра “гаротны лёс беларускага народа”, ну, па заветах класікаў нашай літаратуры. Усё гэта сапраўды жахліва і несправядліва. Але адначасова разумееш, што Беларусь выстаіць і захавае сябе. І можа стэрэатыпы кажуць, што мы цярплівыя і талерантныя, але насамрэч мы моцныя і стойкія. Дыктатура, як і турма, прымушаюе праяўляць якасці, пра якія чалавек не ведаў. Часам дрэнныя, але часам такія, якімі варта ганарыцца.
Свабоду ўсім палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!