Год са дня трагічнай гібелі Андрэя Паднябеннага ў магілёўскай калоніі: сведчанні былых палітвязняў пра ціск і абставіны смерці
Роўна год таму, трэцяга верасня 2025 года, у штрафным ізалятары магілёўскай калоніі № 15 загінуў 36-гадовы палітвязень, бацька трох дзяцей Андрэй Паднябенны. У калоніі ён прабыў два гады. Асуджаны амаль да 17 гадоў пазбаўлення волі, ён прайшоў праз пастаянныя змяшчэнні ў ШІЗА, правакацыі з боку адміністрацыі, збіццё і спробы зламаць яго псіхалагічна. Падчас чарговага адключэння святла, калі не працавалі камеры назірання, Андрэй здзейсніў самагубства.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” сабраў сведчанні васьмі былых зняволеных з калоніі № 15 і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, якія распавядаюць, у якіх умовах утрымліваўся Андрэй і чаму ягоную смерць варта разглядаць як вынік сістэмнага давядзення да самагубства.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/121045
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Смерць Андрэя ў ШІЗА ПК-15, на маю думку, трэба разглядаць у кантэксце агульнай сітуацыі ціску, з якім сутыкаюцца палітвязні ў месцах пазбаўлення волі. Гэта сістэмны мэтанакіраваны ціск, арганізаваны адміністрацыяй месцаў пазбаўлення волі», — распавёў Валянцін Стэфановіч.