Наталля Арсеннева – Вячэрні абразокЎжо вечар… З яснага блакіту Зьнікаюць фарбы, бліскі дня І чыс…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Наталля Арсеннева – Вячэрні абразок

Ўжо вечар… З яснага блакіту
Зьнікаюць фарбы, бліскі дня
І чыстым золатам заліта
Ціхіх палёў далячыня.

Істужкай сьцежка ўецца ў жыце,
Зьбягае ўніз, паўзе вышэй,
Праз ручаёў сталёвых ніці
Бяжыць кудысь далей, далей…

На ўзгорку млын-вятрак ляніва
Часамі крыльлямі ўзмахне
І стадка галубоў пужліва
З-пад даху ў неба-высь памкне…

Лятуць, купаюцца ў паветры,
Зьнікаюць, круцяцца ізноў, —
Лісты, што ў восень носяць ветры,
А захад іх фарбуе ў кроў.

1924 г
З першым днём восені, сябры!
Жыве Беларусь!