
Гэты дзень абвясціў Еўрапарламент у 2008 годзе, а ў 2009-м яго падтрымала Парламенцкая асамблея АБСЕ.
Дату прымеркавалі да пакта Молатава-Рыбентропа 1939 года, якім два таталітарныя рэжымы падзялілі Еўропу. У шэрагу краін гэты дзень ведаюць таксама як Дзень чорнай стужкі — Black Ribbon Day — знак жалобы па ахвярах абодвух рэжымаў.
Для Беларусі сталінскі тэрор — не абстракцыя. Тысячы беларуса:к прайшлі праз расстрэлы, лагеры, высылку за веру, паходжанне, мову ці «не тыя» погляды. Толькі ў Курапатах у 1937-1941 гадах паводле розных ацэнак НКУС расстраляў ад 30 да 250 тысяч чалавек.
Прайшло больш за 80 гадоў, а палітычныя рэпрэсіі так і не скончыліся.
Памятаць пра ахвяр сталінізму — значыць не адварочвацца ад тых, каго рэпрэсуюць сёння.