Але не сапраўднае шчасце. Бо лукашэнка з мянтамі нікуды не зніклі, і людзі сядзелі на акрэсціна. А яшчэ ўсе разумелі: чырвонае на вялікіх сцягах, што сцякаліся да цэнтраў гарадоў па хвалях людскога мора, – гэта не проста класічнае геральдычнае рашэнне. Гэта колер крыві.
Забітыя на пратэстах – далёка не першыя і, на жаль, не апошнія, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі. Шлях да волі для народа вымяраецца стагоддзямі.
Аднойчы беларусы адсвяткуюць волю, і гэта будзе сапраўды шчаслівы дзень. Нам захочацца запомніць кожную яго хвіліну, і потым проста жыць і помніць толькі добрае.
Але памяць пра загінулых у жніўні 2020 г. назаўжды застанецца з намі. Мы будзем памятаць іх, як памятаем паўстанцаў 1863 г, ці як расстраляных паэтаў. Бо забыць іх – значыць забыць кошт свабоды. А забыць кошт свабоды – гэта перастаць яе адчуваць.
Вечная памяць загінулым!
Жыве Беларусь!