15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адрад…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Уладзімера Караткевіча – Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.

У 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета “Правда”, дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. Баразна раней працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 годзе яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.

15 жніўня 1972 года ў Старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы атрымалі малы тэрміны, пазней неўзабаве скасаваны амністыяй.