Шэсць гадоў таму быў забіты Аляксандр Віхор25-гадовы жыхар Гомеля быў затрыманы 9 жніўня, калі ехаў…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Шэсць гадоў таму быў забіты Аляксандр Віхор

25-гадовы жыхар Гомеля быў затрыманы 9 жніўня, калі ехаў на сустрэчу да сваёй дзяўчыны. Ён памёр 12 жніўня ў бальніцы пасля трох дзён знаходжання пад вартай у нечалавечых умовах. Хлопец меў хранічныя праблемы з сэрцам, якія абвастрыліся ў душным аўтазаку. Супрацоўнікі АМАПа ігнаравалі яго скаргі на самаадчуванне і, паводле сведак, выкарыстоўвалі супраць яго газ.

У выніку малады чалавек патрапіў у рэанімацыю ўжо ў стане клінічнай смерці з ацёкам мозгу. Лекарам не ўдалося выратаваць яго жыццё, нягледзячы на працяглыя спробы рэанімацыі.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла ў загінулага пераломы рэбраў і шматлікія гематомы на целе. Следства сцвярджала, што гэтыя пашкоджанні не звязаныя са смерцю і маглі з’явіцца падчас масажу сэрца. Родныя загінулага не пагадзіліся з высновамі і патрабавалі расследавання фізічнага гвалту. Аднак праверка па гэтай справе была прыпыненая да атрымання вынікаў дадатковых экспертыз.

Сёння мы ўзгадваем нашу размову з гамяльчуком, якога 11 жніўня сілавікі этапавалі ў адным «стакане» спецтранспарту АМАПу з Аляксандрам.

«У 3:35 Саша памёр». Сведчанні катаванняў Аляксандра агучвае акторка Крысціна Дробыш