Аляксандр Мілінкевіч. Светлая памяць.
У пачатку 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, тады ўжо адзіны прэтэндэнт ад апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі, прыехаў у Малое Сітна, дзе я, адбываючы палітычную “хімію”, валіў лес.
Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе распілоўвалі бярвенні, сабраліся рабочыя.
І вось я прадстаўляю Мілінкевіча – з адчуваннем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглот, “заходнік”, будзе гаманіць з вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расеяй.
А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям – і проста слухае. Паўгадзіну. Гадзіну. Дзьве.
Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасля ягонага ад’езду – не ўяўляю.
І вось мы развітваемся. Мілінкевіч цісне рукі, сядае ў машыну. Картэж знікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам – а там гурма захопленых маіх сіценцаў:
– Паша, які чалавек!..
– Вось гэта моц!
– Вось такога ў прэзідэнты!!..
А я ў шоку.
– Э-эээ… што вам спадабалася? Ён жа… нічога не казаў.
– Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ!