11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных апе…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору – так званай “Польскай аперацыі”.

Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў – са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР.

Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як “ненадзейны элемент”, патэнцыйная “пятая калона”, якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду.

Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак “польская аперацыя” адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі
19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 – накіраваныя ў лагеры.

У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы”. Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў.

Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную “пльскай аперацыі”, дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці.

На здымках вокладка кнігі “Польская аперацыя…”, а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937