Святлана Ціханоўская: «З цяжкім сэрцам даведалася пра тое, што ад нас сышоў Аляксандр Мілінкевіч. Ча…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская: «З цяжкім сэрцам даведалася пра тое, што ад нас сышоў Аляксандр Мілінкевіч. Чалавек выключнай годнасці, светлай душы і светлага розуму, які стаў для многіх з нас сапраўдным арыенцірам.

Дзякуючы сваёй мудрасці і жыццёваму досведу Аляксандр Уладзіміравіч быў для мяне надзейнай апорай і чалавекам, да чыёй думкі я заўсёды прыслухоўвалася з вялікай павагай.

Ён быў адным з самых яскравых і годных палітыкаў свайго часу. У 2006 годзе змог аб’яднаць вельмі шмат розных партый і рухаў, каб выкарыстаць выбары для актывізацыі нацыянальных сілаў. Яго адданасць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпаў гонар працаваць з ім побач.

Аляксандр Уладзіміравіч умеў аб’ядноўваць, слухаць і падтрымліваць у самыя складаныя моманты. Гэта велізарная і горкая страта для ўсіх нас.

Мае шчырыя спачуванні сям’і, родным, блізкім і ўсім, каму Аляксандр Уладзіміравіч быў дарагі.

Светлая памяць».