Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу
Святлана Ціханоўская выступіла з уступным словам на адкрыцці Канферэнцыі «Новая Беларусь».
Вось асноўныя тэзісы:
Пра 2020 год: «Гэта быў момант, калі абудзілася нашая нацыя. Калі мы ўсвядомілі сваю сілу. І сталі іншымі. 2020‑ы запусціў працэсы, якія немагчыма адмяніць».
Пра сённяшняе становішча: «Гэта фактычна стан гібрыднай акупацыі».
Пра палітычнае змаганне: «Маючы мізэрную прастору для палітычнай працы, мы выціскаем з кожнага яе міліметра максімум. Дзякуючы гэтай працы сёння свет ведае дзве простыя рэчы: Беларусы — гэта не рэжым. А Беларусь — гэта не Расія».
Пра новую дынаміку вакол Беларусі за апошні год: вызваленне часткі палітвязняў, змены ў пазіцыі Украіны і расследаванне злачынстваў рэжыму ў Гаазе. На яе думку, гэтыя змены сталі магчымымі дзякуючы супольнай працы беларусаў і міжнародных партнёраў.
Сярод галоўных задач дэмакратычных сіл яна назвала вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне кола рэпрэсій, захаванне беларускай суб’ектнасці, мовы, культуры і ідэнтычнасці, недапушчэнне поўнага ўцягвання Беларусі ў вайну і гатоўнасць скарыстацца новым акном магчымасцяў.
«Як бы ні фоташопілі Лукашэнку на БелТА, яго час непазбежна сыходзіць».
https://nashaniva.com/401757
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401757