Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева — фотафакт11 ліпеня ў дворыку Нацыянальнага і…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева — фотафакт

11 ліпеня ў дворыку Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх (Ossolineum) ва Уроцлаве адбылася літаратурная вечарына з нагоды 80-годдзя Уладзіміра Някляева. Павіншаваць сапраўды народнага паэта і пісьменніка Беларусі прыйшлі сябры, калегі, чытачы, а таксама Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай.

Уладзімір Пракопавіч быў у гуморы, шмат жартаваў і раздаваў кампліменты гасцям.

Ужо зараз па інтэрнэце разляцеўся досціп ад паэта пасля віншавальнага пацалунку Святланы Ціханоўскай.

«Я ўспомніў, што некалі з Брэжневым цалаваўся. Ну, я вам скажу – зусім не тое! — прамовіў творца і дадаў. — Давайце жанчын выбіраць — і будзе каго цалаваць!».

Чытаць на сайце або без VPN.