25 чэрвеня 1905 года нарадзіўся паэт Пятрусь Броўка, аўтар вядомага верша пра чабор

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Верш пра чабор усе ведаюць і памятаюць, але вось гэты верш, таксама са школьнай праграмы, варта ўзгадаць на дзень народзінаў.

Як ліст дубовы…

Не страшна мне
Ні твань, ні багна,
Ані віхуры гул і свіст –
Я за жыццё схапіўся прагна,
Як за галлё
Дубовы ліст.
 
Па восені,
Мядзяны, дужы,
Між хмурай стыні ён гарыць…
Трасуць яго вятры і сцюжы,
А ён адно ў адказ –
Звініць.
 
Калі зімой
Мятлюга грае
І злосна шчэрыцца мароз,
Ён, як далонню, прыкрывае
Галінку тую,
Дзе прарос.
 
І толькі ў ясны дзень
Вясновы,
Калі красуе ўсё вакол, –
Перад лістком зялёным, новым
Ён ціха падае
На дол.
 
1956 г.

Жыве Беларусь!