Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць Марыі Зайцавай у Кіеве падчас візіту

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Для мяне было вельмі важна пачаць гэты візіт менавіта з ушанавання чалавека, які аддаў жыццё за свабоду Украіны і Беларусі». Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі на могілкі Марыі Зайцавай

«Першае, што я зрабіла, калі прыехала ў Кіеў — адразу з цягніка наведала магілу Марыі Зайцавай. Яна сімвалізуе не толькі наш супраціў дыктатуры, але і ўкраінска-беларускую салідарнасць. Для мяне было вельмі важна пачаць гэты візіт менавіта з ушанавання чалавека, які аддаў жыццё за свабоду Украіны і Беларусі.

Марыі было ўсяго 24 гады. Яна была вельмі светлым, смелым і прынцыповым чалавекам. Як і тысячы беларусаў, у 2020 годзе яна выйшла супраць гвалту і несправядлівасці ў Беларусі. А калі Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, яна не засталася ўбаку. Яна далучылася да беларускіх добраахвотнікаў і стала часткай агульнай барацьбы супраць расійскага імперыялізму і дыктатуры.

Для мяне Марыя — гэта сімвал новага пакалення беларусаў. Людзей, якія разумеюць, што свабода Беларусі і свабода Украіны непадзельныя. Яна загінула як герой, але яе імя будзе жыць. І наш абавязак — зрабіць усё, каб ахвяра Марыі і іншых герояў не была марнай».


Разам з Ціханоўскай таксама ўдзел узялі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, кіраўнік апарата Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Мацкевіч.