Ва Украіне загінуў былы беларускі палітвязень Ціхан Клюкач
Пра гэта паведамілі беларускія добраахвотнікі.
Ціхан быў затрыманы 26 верасня 2020-га году і затым яго некалькі разоў асудзілі агулам на 45 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Пасля адбывання арышту яго этапавалі ў Мінск, а адтуль ў СІЗА Жодзіна.
Ціхана абвінавачвалі паводле арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненая групай асобаў) за падзеі 6 верасня 2020 года на «Маршы адзінства» ў Мінску. Тады Ціхан разам з Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы.
Хлопцу прызначылі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ціхан цалкам адбыў тэрмін, з’ехаў за межы краіны і далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Ціхана