27 гадоў таму знік Юрый Захаранка
7 траўня 1999 года пры нявысветленых абставінах знік Юрый Захаранка. У 1994—1996 гадах ён займаў пост міністра ўнутраных спраў, а ў 1998 годзе сышоў у апазіцыю.
Экс-міністр унутраных спраў, генерал міліцыі Юрый Захаранка быў выкрадзены ўвечары 7 траўня недалёка ад свайго дома. Расследаванне знікнення, якое вялося дзяржаўнымі следчымі органамі, не прынесла вынікаў. Сведкі выкрадання, знойдзеныя грамадскай камісіяй па пошуку Юрыя Захаранкі, сцвярджаюць, што ён быў схоплены і гвалтоўна звезены ў аўтамабілі невядомымі людзьмі.
У 2023 годзе у Швейцарыі судзілі былога спецназаўца, які звязаўся з журналістамі і заявіў, што датычны да знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі. Па сцвярджэннях Юрыя Гараўскага, 7 траўня 1999 года ён уваходзіў у склад групы, якая, па загаду заснавальніка САХРу падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі, выкрала і забіла экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня 1999-га — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.