Такая яна — «Вясна». Нам 30 гадоў!Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ў дзень 30-…

Такая яна — «Вясна». Нам 30 гадоў!

Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ў дзень 30-годдзя «Вясны» выступіў са зваротам да грамадства.

«30 гадоў я ў камандзе “Вясны”. 30 гадоў — упэўненае пачуццё падтрымкі і моцнага пляча. 30 гадоў упартага супраціву беззаконню, якое пануе ў Беларусі і салідарнасці з ахвярамі рэжыму.

З чым параўнаць гэты час? Мне ўяўляецца, што мы сярод буруноў заскочылі на дошку і панесліся на хвалі, то ўздымаючыся на грэбень, то спускаючыся ў вадзяную лагчыну, а неадольная сіла цягне нас усё далей і далей. Часам нас абдае пырскамі, часам накрывае вадой з галавой, часам выносіць на гару. Мы мокнем і мерзнем, сонца свеціць нам у вочы, але мы не ўпалі, не скаціліся з сёрфа і далей трымаемся на хвалі, як вопытныя сёрферы».


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120143

Падтрымаць «Вясну» donate.spring96.org