Сёння спаўняецца 53 гады Андрэю Пачобуту! Андрэй Пачобут – гарадзенскі журналіст, сябра “Саюзу паля…
16.04.2026Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Сёння спаўняецца 53 гады Андрэю Пачобуту!
Андрэй Пачобут – гарадзенскі журналіст, сябра “Саюзу палякаў Беларусі”, публіцыст. Андрэя затрымалі 25 сакавіка 2021. У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. У выніку Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі.
Вядома, што Андрэю Пачобуту не дазваляюць спаткання з сваякамі, блакуюць перапіску, ужо амаль тры гады трымаюць у ПКТ і ШЫЗА. У снежні мінулага году Эўрапарлямэнт узнагародзіў Анджэя Пачобута прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
Вы можаце падтрымаць палітвязня, даслаўшы ліст або тэлеграму, а таксама зрабіць акцыю салідарнасці ў любым фармаце.
Ліст можна даслаць АНЛАЙН