Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з юбілеем. Сёння ёй спаўняецца 90 …
11.04.2026Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з юбілеем.
Сёння ёй спаўняецца 90 гадоў.
Яны звязаліся па відэасувязі. Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвіле за шматгадовую працу дзеля Беларусі і беларусаў, яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і ў свеце, неабходнасць трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня.
У размове Ціханоўская адзначыла і
гістарычную ролю Рады БНР, а таксама павіншавала Івонку Сурвілу з выхадам кнігі «У восем гадоў я была на вайне».
Святлана Ціханоўская:

«Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі Беларусі. Дзе б Вы ні былі, якія б пасады і ролі не займалі — Вы заўжды працавалі на карысць нашай любімай Бацькаўшчыны. Вы ўздымалі беларускае пытанне ў высокіх кабінетах, дапамагалі беларусам у выгнанні, ратавалі дзетак пасля Чарнобыльскай трагедыі. Вы аб’ядноўваеце ўсіх беларусаў — тых, хто апынуўся ў выгнанні, і тых, хто заставаўся дома.
Але мяне найбольш уражвае Вашая чалавечнасць, Вашая цеплыня і эмпатычнасць. Я з прыемнасцю згадваю кожную нашую сустрэчу і размову. З Вамі лёгка і спакойна, нібыта размаўляеш з блізкім чалавекам, які разумее без лішніх словаў. І Вашыя парады мне вельмі дапамаглі на самым пачатку майго палітычнага шляху, і я часта звяртаюся да іх зноўку.
Дзякуй Вам за тое, што робіце, дзякуй за Вашую сілу духу і за любоў да Беларусі, якую Вы несяце праз усё жыццё».