Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго
Па інфармацыі «Нашай Нівы», выйшаў на свабоду заснавальнік выдавецтва «Тэхналогія» Вацлаў Багдановіч. Адпусцілі і яго дачку Вікторыю. Выйшаў на свабоду і 75‑гадовы ветэран выдавецкай справы Зміцер Санько.
Зняволеным застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зміцер Колас. Імаверна, ён знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па інфармацыі выдання, яму выставілі абвінавачванне па артыкуле 361‑3 КК — кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем. Чаму найгоршая доля выпала менавіта Коласу, пакуль незразумела.
Таксама як высветлілася, цягам лютага і сакавіка ператрусы прайшлі ў некалькіх іншых беларускіх дзеячоў інтэлігенцыі, ветэранаў культуры. У Мінску ходзяць размовы, што іх пры гэтым збівалі, зневажалі, у іх канфіскоўвалі кнігі з асабістых бібліятэк.