Падобна, што знайшлі парэшткі Вітаўта! Але спатрэбіцца дапамога ўкраінцаў, каб дакладна разабраццаПа…

Падобна, што знайшлі парэшткі Вітаўта! Але спатрэбіцца дапамога ўкраінцаў, каб дакладна разабрацца

Парэшткі былі знойдзеныя ў крыптах Віленскага кафедральнага сабора яшчэ ў 1931 годзе падчас рэканструкцыі. Тады знайшлі Аляксандра Ягелончыка, Лізавету Габсбургскую і Барбару Радзівіл. Быў і яшчэ адзін чалавек – даследчыкі лічылі, што гэта Вітаўт. Даказаць не атрымалася, а далей была Другая Сусветная і савецкая акупацыя.

І вось зараз зноў звярнулі ўвагу на чацвёртыя парэшткі. Каб пацвердзіць гіпотэзу і ідэнтыфікаваць Вітаўта, плануюць пракансультавацца з украінскімі экспертамі. Бо ў Літве няма ўзораў ДНК з дынастыі Гедымінавічаў. Але яны ёсць ва Украіне ў Кіева-Пячорскай лаўры.

  Наш Patreon
 
Наш Buymeacoffee