​​Праваабаронцам стала вядома, што ў 2025 г Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд. Сц…

​​Праваабаронцам стала вядома, што ў 2025 г Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд.

Сцяпан  любіць вожыкаў і ратуе дрэвы. Усе мы бачылі фота, дзе ён усміхаецца і дорыць кветкі незнаёмым людзям. Адзін з самых першых затрыманых, адзін з першых шалёных тэрмінаў. Чалавека знішчаюць за тое, што ён чалавек.

Страшна ўявіць, што адбываецца з людзьмі за кратамі. Страшна ўявіць, як гэта – гадамі жыць без сувязі са знешнімі мірам, без лістоў, без падтрымкі. Сцяпан жывы, і мы спадзяемся, што ён зноў знайшоў сілы для жыцця і надзею. Вельмі хочацца, каб ён адчуў любоў і падтрымку беларусаў, але, на жаль, ён не ведае.

Пасля такіх навін трэба нагадаць і сабе, і ўсім. Дарагія беларусы! Вы – самае каштоўнае, што ёсць у сябе, у вашых блізкіх і ў краіны. Ворагі любяць катаваць, але яшчэ яны любяць, калі мы катуем самі сябе, калі грызём  самі сябе, калі губляем надзею.

Мы не можам забяспечыць дастатковую падтрымку людзям за кратамі, але мы можам – і павінны – падтрымліваць адзін аднаго. І размова зараз не толькі пра грашовыя зборы і дабрачыннасць. Часам чалавеку проста трэба адчуць побач іншага чалавека, гатовага слухаць і разумець.

Таму – падтрымлівайце, ці, калі трэба, самі шукайце падтрымку. І калі ў самую чорную хвіліну здаецца, што надзеі няма, узгадайце, што ў наступны момант яна можа разгарэцца зноў. Мабыць, ёсць у жыцці сітуацыі, калі надзея сыходзіць незваротна. Але гэта дакладна не наш выпадак.

Свабоду Сцяпану Латыпаву!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!