Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыдЯк стала вядома праваабаронцам, у…

Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд

Як стала вядома праваабаронцам, у ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава перавялі з магілёўскай турмы № 4 у ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым – у ПКТ. Там Сцяпан парэзаў сабе вены — і там жа яго зашывалі.

У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.

Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/119902

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка