Журналіст Алег Супрунюк і іншыя могуць выйсці на волю ўнутры Беларусі, але інфармацыя не пацверджана

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сярод тых, хто павінен выйсці на волю ўнутры краіны: журналіст Алег Супрунюк, настаўніца Марына Петражыцкая, палітолаг Валерыя Касцюгова, вікіпедыст Ілля Барыскевіч, былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, нядаўна асуджаныя за дапамогу палітзняволеным Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш.

На жаль, у выкладзеных спісак шмат памылак у дадзеных, таму мы патрабуем вашай дапамогі ў тым, каб вы дзяліліся інфармацыяй. Акрамя таго, па людзях у Беларусі інфармацыя пакуль не пацвярджаецца, таму магчыма, што дома яны могуць апынуцца не сення.