BYSOL адкрыў экстранны збор для вызваленых палітвязняў«Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнам…

BYSOL адкрыў экстранны збор для вызваленых палітвязняў

«Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты».


Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk

Падтрымаць збор на BYSOL