Святлана Ціханоўская з нагоды 8 сакавіка: «Я ганаруся, што магу назваць сябе беларускай»: Сёння, у М…

Святлана Ціханоўская з нагоды 8 сакавіка: «Я ганаруся, што магу назваць сябе беларускай»:

Сёння, у Міжнародны жаночы дзень, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак у Беларусі і па ўсім свеце, каб падзякаваць за стойкасць і нагадаць: беларускія жанчыны — вялікая сіла.

«8 сакавіка — не пяшчотнае свята на пачатку вясны. Гэта барацьба за права быць у бяспецы. За права на сапраўдную роўнасць у грамадстве, права займаць кіруючыя пасады, атрымліваць аднолькавы заробак з мужчынамі і магчымасць не адпавядаць чыімсьці стандартам. За права мець голас, які нельга забараніць. 

Беларускі ўжо шмат разоў паказвалі, што яны не будуць маўчаць. Вы выходзілі на вуліцы, вы абаранялі адна адну, не давалі зламаць сябе. І нават калі вас спрабавалі запалохаць, вы ўсё адно выбіралі чалавека, а галоўнае — моцную жанчыну ў самой сабе».


Паглядзець зварот цалкам можна па спасылцы.

Поўны тэкст прамовы. 
Зварот Святланы Ціханоўскай да беларусак з нагоды 8 сакавіка

У Міжнародны жаночы дзень Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак у Беларусі і па ўсім свеце, каб падзякаваць за стойкасць і нагадаць: беларускія жанчыны — вялікая сіла.

#беларусь #тихановская