Агулам пад памілаванне трапілі 18 чалавек, 15 з якіх былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці»
Большасць памілаваных — 11 чалавек — жанчыны. У шасці з іх ёсць дзеці, у тым ліку і тыя, якія маюць інваліднасць і маюць патрэбу ў пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі.
Памілаваны таксама дзве сямейныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна зняволеная, якая была асуджаная ў 16-гадовым узросце.
Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo