Мікалай Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч падзякавалі беларусам за падтрымку«У зняволенні адмысл…

Мікалай Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч падзякавалі беларусам за падтрымку

«У зняволенні адмыслова навучаныя супрацоўнікі перыядычна казалі мне, што “на волі пра мяне ўжо ўсе забыліся, што я нікому там не патрэбен”. Я адказваў, што, калі нават гэта і так, то што гэта мяняе ў маёй пазіцыі? Але, насамрэч, ніколі не верыў у сваю “непатрэбнасць”, бо адчуваў вашую падтрымку і калі лісты да мяне яшчэ даходзілі (ведаю, што многія людзі заплацілі за салідарнасць сваёй уласнай свабодай), і тады, калі апынуўся на 3 гады ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Бо ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна.

І кожны раз так кранальна, так шчымліва ў сэрцы, калі незнаёмыя людзі (і гэта ў нашай ушчэнт “зачышчанай” краіне!) віншуюць, нават плачуць, убачыўшы нас разам. Аж да слёз на нашых вачах.

Але вельмі балюча хвалюе як шмат людзей яшчэ застаюцца ў зняволенні. Памятаем пра іх, падтрымліваем іх родных, робім ўсё дзеля іх вызвалення!».


Крыніца: @statkevichm