24 лютага 1935 г нарадзіўся Рыгор Барадулін – таленавіты паэт і годны беларус.
Добрыя паэты ствараюць свае сусветы са слоў і вобразаў. А вялікія паэты змяняюць нашу агульную рэальнасць. З днём народзінаў!
Рызыкую
Злом нявечаны, любосцю пешчаны, Гадаваны цнотай і абразаю, Гэты свет Мне Богам запавешчаны, За яго, пакуль жыву, адказваю. Не набыў я набыці для спадчыны, I не маю куфра кутавекага. Гэты свет, Вачмі маімі ўбачаны, Рызыкую пакідаць на некага. Як запалкі ад малога некалі, Ад мяне памалу ўсё прымаецца. Страшна разлучыць з маёй апекаю Гэты свет, Што за мяне трымаецца…