Ёсць людзі – пацукі. За імі не цягнецца шэры брыдкі хвост, і вячэраюць яны не на сметніцы, а дзесьці ў “Паедзем – паядзім”. Ну і шмат усялякіх знешніх адрозненняў. Але іх шэрую мярзотную натуру не схаваць – яна заўсёды бачная.
А ёсць людзі – волаты. Ім не патрэбны даспехі і зброя, каб змагацца за тое, што правільна. Ім не патрэбны ні войска, ні камандзір, ні ўзнагароды. Ім не патрэбна трыбуна, каб даносіць думкі да людзей.
Кожны з волатаў – багацце і надзея свайго народа, бо іх няшмат, і пацукі іх, вядома ж, ненавідзяць. Часам здаецца, што іх увогуле не засталося. Але потым глядзіш на фатаграфію – там звычайны, на першы погляд, чалавек, не малады ўжо, сівы, стомлена ўсміхаецца. Але ў яго вачах – сіла і годнасць. Беларускі волат. Сапраўдны. Непераможны.
Мікола Статкевіч перадаў беларусам: “Жывіце годна!”. Значыць, будзем жыць.