У сярэдзіне тыдня ў Мінску затрымалі стваральніка праекта «Кінаконг» Андрэя КімаКультурнага менеджер…

У сярэдзіне тыдня ў Мінску затрымалі стваральніка праекта «Кінаконг» Андрэя Кіма

Культурнага менеджера затрымалі сумесна з яго жонкай. Прычыны арышту невядомыя, піша @holybelawood

Кінаконг — беларускі кінапраект і кінадыстрыбутар са слоганам «Кіно па-беларуску», заснаваны 5 верасьня 2012 году Андрэем. Праект займаўся прафэсійным перакладам і агучваньнем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэаролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіў кінапаказы ў розных гарадах Беларусі. «Кінаконг» стаў адным з найбольш вядомых ініцыятываў, якія папулярызаваў беларускамоўны дубляж і рабіў сусьветнае кіно даступным па-беларуску.

Сярод поўнамэтражных анімацыйных фільмаў, агучаных праектам, — «Галаваломка» (Inside Out), «Галаваломка 2», «Душа» (Soul), «Лука» (Luca) і г.д. Гэтыя паказы неаднаразова збіралі поўныя залі і прыцягнулі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсёй краіне.