6 нечаканых фактаў пра Касцюшку1) Тадэвуш Касцюшка стаў першым і адзіным ураджэнцам беларускіх земля…
1) Тадэвуш Касцюшка стаў першым і адзіным ураджэнцам беларускіх земляў, якому амерыканскі прэзідэнт Джордж Вашынгтон падарыў пару пісталетаў з выгравіраваным дэвізам «Ex pluribus unum», што азначае «З многіх – аднаму».
2) У Злучаных Штатах Касцюшка набыў славу таленавітага вайсковага інжынера. А ў Дзень Незалежнасці 4 ліпеня 1783 года яму даверылі арганізацыю святочных феерверкаў.
3) На адну з нарадаў ён прыехаў у Гродна і там уручыў удзельнікам паўстання на беларускіх землях пярсцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу».
4) Пасля вызвалення з расійскага палону Касцюшка зноў апынуўся ў ЗША. Там ён зблізіўся з прэзідэнтам Томасам Джэферсанам, які назваў яго найчысцейшым сынам свабоды – свабоды для ўсіх, а не для абраных. Менавіта Джэферсану Касцюшка завяшчаў прадаць сваю амерыканскую маёмасць і за атрыманыя грошы выкупіць чарнаскурых рабоў, даць ім адукацыю і дапамагчы з працай.
5) У Беларусі помнік Касцюшку адкрылі толькі ў 2017. Яшчэ існуюць два бюсты. Адзін з’явіўся ў 1930 годзе ў яго роднай вёсцы Сяхновічы, а другі знаходзіцца на тэрыторыі амбасады ЗША ў Мінску.
6) Тадэвуш Касцюшка вельмі любіў каву! Звычку да кавы Тадэвуш атрымаў падчас службы ў амерыканскім войску. Для яго яна сімвалізавала свабоду, таму ён піў яе некалькі разоў на дзень. Касцюшка сам смажыў і малоў каву, а яшчэ ведаў безліч спосабаў прыгатавання. У 1794 годзе, напярэдадні паўстання, Тадэвуш Касцюшка стаў адным з ініцыятараў стварэння ў Варшаве «Дома Кавы».