“Кастусём Каліноўскім было канчаткова прынята рашэнне, як будзе называцца яго краіна”Да 188-годдзя к…

“Кастусём Каліноўскім было канчаткова прынята рашэнне, як будзе называцца яго краіна”

Да 188-годдзя кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў узгадваем інтэрв’ю Reform.news з Сяргеем Абламейкам – доктарам гістарычных навук, журналістам радыё «Свабода», лаўрэатам Прэміі Гедройця.

“Усе мы ведаем апошнія словы Каліноўскага: «У нас няма дваран, у нас усе роўныя!». Раней іх трактавалі як рэвалюцыйны лозунг, аднак насамрэч гэта лозунг нацыянальны. Каліноўскі лічыў сябе роўным з мужыкамі. Яго затрымалі і знайшлі ў яго сшытак беларускіх тэкстаў. І там была «Песнь на Божы час», фактычна – вершаваная паўстанцкая ўлётка. Паслухайце, якія там словы: «І хто пан – вон ад нас. Ў Божы час, ў Божы час! Бо мы роўныя з панамі, Бо за вольнасць мы з касамі!».

І далей: «Чуваць крык у адзін тон: маскалёў ад нас вон! Бо як брытвы косы маем! Пагуляем, пагуляем!».

Гісторык сярэдзіны ХХ стагоддзя скажа, што гэта рэвалюцыйны лозунг сялян. Гісторык канца ХХ стагоддзя ўбачыць тут нацыянальнае
“. Чытаць матэрыял цалкам на сайце або без VPN.