​​Наталля Левая зацяжарыла на спатканні ў калоніі і зараз чакае дзіця. Нават у самых страшных месцах…

​​Наталля Левая зацяжарыла на спатканні ў калоніі і зараз чакае дзіця. Нават у самых страшных месцах жыццё працягваецца.

І першая думка: як так, немаўляці не месца за кратамі. Другая думка: а каму месца? Можа будучай маці, якая ўжо сплаціла “штраф” за данаты ў фонды, што з большасці на момант данату нават не былі экстрэмісцкімі? Ці можа жанчынам, арыштаваным за лісты, перадачы і грашовыя пераводы палітвязням? А людзям, якія сядзяць за каментары і падабайкі, – ім месца за кратамі ці не? Як наконт пажылога Васіля Дземідовіча, якому кожныя паўгода дадаюць тэрмін, яму там месца?

Вядома ж, ёсць тыя, каму за кратамі самае месца, але яны пакуль на жаль не там.

І дзіця ў зняволенні – проста лагічны працяг. Нарадзіўся беларусам – ужо вінаваты. Нават не нарадзіўся яшчэ, а ўжо ў няволі.

Мы жадаем Наталлі сіл, як кожнай маці. А пацукам нагадаем: сучасныя беларускія дзеці – будучыня краіны. І зараз вы можаце хоць маліцца на старога з сінімі пальцамі. Але ў будучыні яму няма месца. А вось месцы за кратамі застануцца. І беларусы зробяць усё, каб гэтыя месцы занялі нарэшце тыя, хто іх заслугоўвае.

Свабоду Наталлі Левай!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!