Эдуард, вядома ж, пацярпеў за прозвішча. Не палітык, не дзеяч культуры, не грамадскі актывіст, спачатку пра яго было вядома толькі адно: сын кандыдата ў прэзідэнты. А потым за публікацыямі пра арышт, бясконцыя абвінавачванні, якія то з’яўляліся, то знікалі, і “суды” мы ўбачылі чалавека: маладога, таленавітага, актыўнага, чалавека, які генеруе ідэі, а потым знаходзіць аднадумцаў, каб рэалізаваць усё, что задумана. Эдуард зрабіў шмат – для людзей, для краіны, і зробіць яшчэ больш.
У дзень народзінаў мы жадаем Эдуарду моцнага здароўя і сіл, і волі, і новых ідэй і праектаў. Прыйдзе час, і беларусы, пачуўшы прозвішча Бабарыка, будуць удакладняць “які з Бабарыкаў?” Таленавітая моладзь, што марыла пра перамены, будзе мяняць краіну да лепшага, а бацькі – ганарыцца. Але яны і зараз ганарацца.
Свабоду Эдуарду Бабарыку!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!