Сёння Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава з пазыўным «Вуж». Ён быў сярод першых беларусаў, хто без ваганняў стаў на абарону Украіны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
Ягоны баявы шлях пачаўся ў першай беларускай роце — тым самым падраздзяленні, з якога пазней вырас Полк Каліноўскага. «Вуж» прайшоў бітву за Кіеў, удзельнічаў у аперацыях па вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцей, ваяваў на Луганскім і Данецкім накірунках, працаваў у самых небяспечных кропках лініі фронту. Апошні бой Аляксей прыняў у шэрагах 225-га асобнага штурмавога батальёна.
А мы згадваем не толькі ягоны баявы шлях, але і перформанс, які Аляксей Лазараў разам з Паўлам Вінаградавым зладзілі 7 лістапада 2019 года
7 лістапада каля Dana Moll у Мінску прайшоў незвычайны агітацыйны пікет Аляксея Лазарава і ініцыятывы #учёбаважнее пры падтрымцы кандыдатаў у дэпутаты ад Моладзевага блоку.
Падчас пікету: – самы вядомы зэк-цырульнік Павел Вінаградаў гвалтам пагаліў кандыдата…