Алесь Бяляцкі віншуе Марфу Рабкову і Насту Лойку з Днём Народзінаў за кратамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Я ўпэўнены, што наступны Дзень Нараджэння мы сустрэнем разам з вамі на волі»

Алесь Бяляцкі запісаў цёплае віншаванне з Днём Народзінаў для Марфы Рабковай і Насты Лойка, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю працу па дапамозе людзям.

Гэта шосты Дзень народзінаў за кратамі запар для Марфы і чацвёрты для Насты.