Тыдзень прайшоў, эйфарыя паўціхла, беларусы і Беларусь жывуць жыццё.
А цеплыня ад таго дня засталася. Вось яна – сціплая, нясмелая, але штодзённая, мы да яе прывыкаем, і яна да нас.
Кожны дзень прыносіць розныя навіны, шмат дрэнных, шмат сумных. Кожны дзень памятаеш пра тых, хто застаецца за кратамі, і пра новыя затрыманні, і пра страты, і пра вайну.
А потым узгадваеш вызваленне, і як розныя людзі дапамагалі. Амерыканцы, украінцы, палякі, літоўцы, немцы. Як беларусы сустракалі былых палонных, як сабралі шалёныя грошы за дзень. Узгадваеш – і адчуваеш вялікую ўдзячнасць і гонар. І цеплыню.
І няхай наўкол зіма, але цеплыні нам хопіць. Бо беларусы, хоць і любяць самі сябе цкаваць часам і спрачацца на роўным месцы, але калі трэба – яднаюцца і робяць немагчымае. Ды й дзень нарэшце пачаў прыбаўляцца.
Усе вязні будуць вольнымі! Беларусь будзе вольнай! Жыве Беларусь!