Прадстаўніца місіі дэмакратычных сілаў у Кіеве: Чакаю заўтра сустрэчы з вызваленымі з беларускіх тур…

Прадстаўніца місіі дэмакратычных сілаў у Кіеве: Чакаю заўтра сустрэчы з вызваленымі з беларускіх турмаў

«Вызваленыя сёння з беларускіх турмаў будуць праходзіць стандартныя працэдуры, ужо адпрацаваныя: у вялікай колькасці ва Украіну ўжо вярталіся ўкраінскія ваеннапалонныя і існуе адпрацаваная схема, як з імі працаваць», — заявіла кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.

Кіраўніца місіі падзякавала ўкраінскай уладзе за тое, што заўтра яны разам з іншымі калегамі з Кабінета змогуць «асабіста пабачыць нашых беларусаў», і даць больш інфармацыі.

@CabinetBelarus