Анархіст Мікіта Емяльянаў – палітвязень, што за кратамі даўжэй за ўсіх, ужо амаль шэсць гадоў. Гэт…
Ішоў кастрычнік 2019 года, краіна жыла сваё спакойнае жыццё. Ніхто яшчэ не ведаў пра covid, не чакаў масавых рэпрэсій і поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай. Пра палітвязняў таксама амаль ніхто не ведаў, ці не цікавіўся. Звычайная гісторыя – затрымалі анархістаў, якія правялі акцыю ў падтрымку іншых анархістаў. А анархісты тады ў вачах грамадскасці выглядалі такімі дзівакамі – яны ўвесь час праводзяць акцыі, іх увесь час затрымліваюць.
Мікіту спачатку асудзілі да сямі гадоў, потым апеляцыйны суд скараціў тэрмін да чатырох, а потым здарыўся жнівень 2020 года, кола рэпрэсій закруцілася. Хлопцу два разы дадавалі тэрмін і два разы пераводзілі на турэмны рэжым. Яго кідалі ў шіза і пкт, пазбаўлялі лістоў яшчэ тады, калі лісты здаваліся базавай рэччу, якой ніхто не можа пазбавіць. Мікіта некалькі разоў трымаў галадоўкі. А пацукі не разумелі, адкуль у юнака, якому самы час хадзіць на спатканні і піць піва пасля пар ва ўніверы, гэты стрыжань.
Дзяржава забрала ў Мікіты шэсць гадоў жыцця, і зараз забірае здароўе, бо ў хлопца у апошні час псуецца зрок, а перадаць лекі ці вітаміны немагчыма. Але той стрыжань не зламаць і не сагнуць. Можа анархісцкі рух змяняе людзей. А можа, ён толькі аб’ядноўвае такіх, як Мікіта, – моцных, смелых, годных, інтэлігентных, маючых ідэалы і гатовых за гэтыя ідэалы змагацца. Менавіта такія людзі ў канцы перамагаюць.
Свабоду Мікіту Емяльянаву!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!