Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запа…

Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.

Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам | ByMeACoffee