Лідар з дзяцінства, марнатраўны маладзён, адданы муж. Прыватнае жыццё самага таленавітага гетмана XVII стагоддзя
Сёння дзень памяці Яна Караля Хадкевіча. Яго імя ў сучаснай Беларусі не на слыху. Але ж гэта адзін з найбольш таленавітых гетманаў XVII стагоддзя. Не хопіць эпітэтаў, каб апісаць вайсковы талент Хадкевіча, ён сапраўдная зорка і геній вайсковай справы.
Вайсковы бок жыцця Хадкевіча — перамогі над ворагамі Рэчы Паспалітай — вядомы ўсё ж добра, а вось асабістаму жыццю слаўнага рыцара ўвагі надаецца менш. Якім было яго прыватнае жыццё? Не ўвесь жа час Хадкевіч праводзіў у сядле, палатках і ў паходах.