Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі «Ад імя Саюза палякаў на Бе…

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі

«Ад імя Саюза палякаў на Беларусі і ад сябе асабіста я напісала просьбу да прэзідэнта Беларусі аб вызваленні нашага калегі Анджэя Пачобута, а таксама просьбу аб магчымасці сустрэчы з Анджэем у калоніі, бо ўсе мы вельмі хвалюемся за яго здароўе. Я атрымала дазвол на спатканне, і сёння сустрэлася з Анджэем у калоніі ў Наваполацку.

Анджэй перадае шчырыя прывітанні знаёмым і незнаёмым, ён адчувае сябе псіхалагічна добра, атрымлівае лекі, дзякуе ўсім за памяць. Ён сказаў, што Пан Бог кожнаму адмерае яго дарогу.

Шчыра дзякую ўсім за памяць. Анджэй таксама перадаў, што Саюз палякаў на Беларусі існуе не для канфрантацыі, а дзеля захавання і клопату пра польскасць.

Я перадала Анджэю, што не было дня, каб мы ў Саюзе палякаў і не толькі — не маліліся за яго!!!

Цяпер я ў дарозе з Наваполацка ў Гродна».

З гэтага паведамлення вынікае, што ўрад Польшчы абвясціў пра адкрыццё мяжы пасля таго, як Борыс далі дазвол на сустрэчу з Пачобутам.