Сёння Дзень сцяга і герба Беларусі19 верасня 1991 года, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі…

Сёння Дзень сцяга і герба Беларусі

19 верасня 1991 года, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Такое рашэнне прыняў пасля краху СССР Вярхоўны Савет Беларусі XXII склікання.

Ты чуеш, брат, як на прадвесні
Вятры, лёд крышучы, гудуць,
Як на сваю радзіму з песняй
Зноў птушкі з выраю лятуць.

Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб знішчыў путы векавыя
Наш заняволены народ.

Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.

Няхай жа меч Пагоні ззяе!
Гартуйма нашу еднасць, моц!
Вядзі нас, Воля прасвятая,
Да новай славы, новых сонц!


Максім Танк, 13.02.1930 г.

Чытайце, глядзіце падборку матэрыяла ад BUDZMA пра нашыя нацыянальныя сімвалы:

Сёння Дзень сцяга і герба.

Пяць фактаў пра нашы сімвалы.

Адкуль пайшлі нашы сімвалы? / Трызуб і Пагоня.

Бел-Чырвона-Белы. Сцяг з доўгай гісторыяй ці прыгожы наватвор?