Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
Блогер і анархіст Мікола Дзядок апынуўся ў турме паводле крымінальнай справе другі раз за дзесяць гадоў — і другі раз быў вызвалены праз памілаванне. Калі ў 2015 годзе ён выйшаў на волю проста ў Мінску, то цяпер — пасля амаль пяці гадоў беспрэцэдэнтнага ціску, катаванняў, бясконцых штрафных ізалятараў і турэмных рэжымаў — яго літаральна “тэлепартавалі” з камеры КДБ у еўрапейскую сталіцу. У першым вялікім інтэрв’ю для “Вясны” Мікола распавёў, як яго этапавалі з краіны, пра жорсткія ўмовы зняволення, катаванні холадам у ШІЗА, спробы маральна зламаць, пра тое, што дапамагала трымацца, і чаму галоўнай умовай пераменаў ён лічыць каштоўнасці саміх людзей.
“Калі браць ад хвіліны затрымання да хвіліны вызвалення то, акрамя сэксуальнага гвалту, у няволі я перажыў усё. Усё, што ёсць у гэтай сістэме”.